|
link 22.08.2011 18:22 |
Subject: оффтопик: Вакансия переводчика итальянского в Минске gen. Представительству итальянской компании в Беларуси требуется переводчик итальянского и английского языков.Более подробно здесь: http://www.rabota.by/vacancy/view/193090/ О компании здесь: http://www.agrotecnica.ru/ |
|
link 26.08.2011 6:20 |
А гэта лічыцца добрай зарплатай для перакладчыка ў Менску? І колькі можна зарабіць у месяц на фрылансе? |
калі б зарплата была добрая, гэтай вакансіі ў інтэрнэце б не выстаўлялі поскрльку існуе беспрацоўе, гэта значыць, што ёсць лішак працоўных рэсурсаў і недахоп працоўных месцаў. Таму работнікі купляюць добрую працу (як ні дзіўна, каб працаваць трэба плаціць), а бясплатная праца толькі тая, дзе плацяць капейкі і эксплуатуюць. Бясплатны сыр, так бы мовіць перевод товарища Гугля, извиняйте, если что |
|
link 26.08.2011 9:23 |
Але адзін мой знаёмы ў Мeнску зарабляе перакладнікам у фірме яшчэ менш, таму я і пытаюся |
|
link 27.08.2011 19:22 |
Зараз сiтуацыя на Беларусi такая, што праца за такi заробак не толькi лiчыцца добрай, але i выгоднай, бо грошы выплочваюцца акурат штомесяц i далёка не у нацыянальнай валюце, у адрозненне ад iншых, асаблiва дзяржауных, устаноу. Патрабуецца перакладчык - узнагарода адэкватная. Працаваць фрылансерам зараз не зусiм выгадна, улiчваючы эканамiчны стан дзяржавы... п.с. Прабачайце за "у" нескладовае, штосьцi Мультытран не хоча яго успрымаць. |
|
link 27.08.2011 20:22 |
Дзякуй за інфармацыю. Гэта значыць, больш выгадна менавіта праз такую сітуацыю з абменам валют? А калі фрылансерам абслугоўваць 10-20 бюро перакладаў і / або іншых кліентаў, хіба не больш можа выходзіць у месяц, чым на падобнай працы? проста цікава |
|
link 27.08.2011 20:58 |
...І яшчэ цікава, што ў майго знаёмага ў Менску не толькі літара "ў" у клавіятуры адсутнічае, а і наогул няма ў кампутары беларускай раскладкі. Не магу сабе ўявіць, каб у якога перакладчыка ва Ўкраіне не было ўкраінскай раскладкі, нават калі ён працуе пераважна з замежнымі кліентамі, для якіх перакладае ў асноўным на расейскую. |
|
link 29.08.2011 12:20 |
Можа, калi ў перакладчыка пастаянныя клiенты ды плацяць яны ў валюце, то працаваць фрылансерам i выгадна, але ж у большасцi выпадкаў бюро перакладаў не хоча зараз прывязвацца да валюты, бо сiтуацыя непрадказальная, i такiм чынам яны проста рызыкуюць сваiм бiзнэсам. У асноўным аплата iдзе ў белках. Таму, улiчваючы гэта, фiксаваны заробак у валюце ў Беларусi - гэта гарант асабiстай стабiльнасцi. =) Наконт лiтары "ў". У мяне таксама няма яе на клавiятуры, i ў нiкога няма, здаецца, бо яна асобна задаецца для беларускай мовы, калi яе ўключаюць на кампутары, на якую-небудзь клавiшу öi спалучэнне клавiш. Зараз, напрыклад, паколькi я мала працую з беларускай мовай, то проста зрабiла маленькую хiтрасць: карыстаюся "Ctrl+V" для "ў", скапiраванай з вордаўскага дакумента. Але лiчу, што можна было б зрабiць нешта такое для беларусаў, асобную кнопку, напрыклад, каб не маяцца. Але уся праблема ў тым, што самi беларусы не вельмi часта ўжываюць беларускую мову, на ёй размаўляюць не так шмат людзей, i пакуль беларусы проста да гэтага не дайшлi розумам... |
|
link 29.08.2011 16:20 |
Дзякуй ! |
You need to be logged in to post in the forum |